Супрацоўнікі МНС далі майстар-клас па правільнай утылізацыі апалага лісця

11 октября 2013

Супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС сёння далі майстар-клас па правільнай утылізацыі апалага лісця. Ратавальнікі добраўпарадкавалі сваю тэрыторыю, тым самым далучыліся да маштабнай агульнагарадской акцыі па навядзенні чысціні. Каб пазбегнуць недарэчных памылак падчас спальвання пажухлага лісця, варта выконваць меры бяспекі.


Дзмітрый Баршчэўскі, намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: Дапускаецца кантраляванае спальванне смецця пры пэўных умовах. Неабходна вогнішча разводзіць ад пабудоў не менш за 15 метраў, ад мяжы лесу не менш за 20 метраў, ад торпа сена, саломы не менш як 30 метраў. Вогнішча неабходна абкапаць, падрыхтаваць запас вады.


Дарэчы, заўтра сталіцу чакае маштабная зачыстка. Традыцыйны суботнік збярэ добраахвотнікаў, якія прыбяруць горад.