Супрацоўнікі ГУБАЗ не дазволілі патэнцыйнаму байцу ІГІЛ вылецець у Турцыю

26 июля 2016

Сёння супрацоўнікі ГУБАЗ спынілі спробу патэнцыйнага байца ІГІЛ адправіцца ў раён баявых дзеянняў. Аб тым, што з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у Турцыю павінен вылецець баявік, аператыўнікам падказалі расійскія калегі. Як высветлілася, раней завербаваны жыхар Масквы прайшоў спецнавучанне ў лагеры для падрыхтоўкі членаў "Ісламскай дзяржавы". Нашай здымачнай групе ўдалося запісаць відэа з затрыманым баевіком. Такім чынам, эксклюзіў Агенцтва тэленавін у рэпартажы Юрыя Шаўчука.

Мінск у маршруце патэнцыйнага члена забароненай арганізацыі ІГІЛ значыўся толькі ў якасці транзітнага горада. Адгэтуль малады чалавек планаваў вылецець у Стамбул. Гэтай інфармацыяй з супрацоўнікамі беларускага ГУБАЗ падзяліліся расійскія калегі. Таксама аператыўнікі паведамілі, што хлопец нават прайшоў курс маладога байца ў лагеры падрыхтоўкі баевікоў.

аператыўны супрацоўнік ГУБАЗіК МУС Беларусі: 

"Гэта не першы ўжо выпадак падобны, проста ў іх узнікаюць праблемы пры вылеце з Расійскай Федэрацыі, і яны прыязджаюць на тэрыторыю Беларусі, каб вылецець Мінск - Стамбул. Для наступнай перапраўкі на тэрыторыю Сірыі".

А вось і сам галоўны герой гэтай гісторыі. 27-гадовы жыхар Масквы Раман. Як яго зацягнулі сеткі забароненай тэрарыстычнай арганізацыі, будуць высвятляць ужо следчыя. Але, як правіла, вербаванне праходзіць прыкладна па адной і той жа схеме - праз Інтэрнэт. Хто будзе распаўсюджваць інфармацыю падобнага роду - членам ІГІЛ абсалютна не важна. Бывае і такое, што прыцягваюцца нават дзеці.

Вадзім Усціновіч, начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Беларусі: 

"На фоне пагроз, якія з'яўляюцца ў сферы інфармацыйнай бяспекі, выклікаюць асцярогу зносіны непаўналетніх у сацыяльных сетках, дзе інфармацыя агульнадаступная".

У МУС нагадалі аб сур'ёзных мерах адказнасці, якія могуць ужывацца за распаўсюджванне інфармацыі, што прапагандуе тэрарызм, а таксама параілі бацькам больш уважліва сачыць за сайтамі, на якіх сядзяць іх дзеці. Што ж датычыцца затрыманага расіяніна, то ў будучыні будзе вырашацца пытанне аб яго высыланні на радзіму.

Зараз у дачыненні затрыманага праводзіцца праверка. І вось літаральна зараз, пакуль мы былі ў будынку ГУБАЗ, з Расіі прыйшоў ліст, дзе пацвярджалася, што падазроны насамрэч мае самае прамое дачыненне да забароненай арганізацыі ІГІЛ.