Супрацоўнікі ДАІ ўзмацнілі кантроль за выкананнем правілаў перавозкі маленькіх пасажыраў

19 августа 2019

На працягу тыдня дарожная міліцыя будзе пільна сачыць, ці правільна вадзіцелі выкарыстоўваюць дзіцячыя крэслы і бустары. Пад увагай таксама буйныя скрыжаванні і найбольш ажыўленыя месцы. Такія акцыі традыцыйна праводзяць напярэдадні навучальнага года, каб папярэдзіць здарэнні з удзелам школьнікаў.

Менавіта парушэнне правілаў перавозкі дзяцей - адна з найбольш частых прычын траўматызму сярод самых маленькіх пасажыраў.