Супрацоўнікі ДАІ сёння пачынаюць прафілактычную акцыю "Хуткасць"

22 июня 2018

Прычына кожнай трэцяй аварыі ў Мінскай вобласці - парушэнне хуткаснага рэжыму. Каб мінімізаваць колькасць аварый, супрацоўнікі ДАІ сёння пачынаюць прафілактычную акцыю "Хуткасць". На працягу чатырох дзён дарожная міліцыя будзе ва ўзмоцненым рэжыме патруляваць найбольш аварыйна небяспечныя месцы і ўчасткі з ажыўленым рухам. Да парушальнікаў у гэты перыяд будуць прымяняць строгія меры.

З пачатку года з-за няправільнага выбару хуткаснага рэжыму ў Мінскай вобласці пацярпелі амаль 80 чалавек, 7 - загінулі.