Супрацоўнікі ДАІ працуюць ва ўзмоцненым рэжыме падчас школьных канікул

4 ноября 2019

Вадзіцелям варта быць асабліва ўважлівымі пры праездзе жылых і пешаходных зон, а таксама дзіцячых пляцовак. Дзяржаўтаінспекцыя будзе праводзіць размовы і з аўтааматарамі. Вадзіцелям нагадаюць правілы дарожнага руху і правілы перавозкі дзяцей.

Сёлета пад колы аўто ў Мінску трапілі 50 дзяцей. Бацькам варта часцей тлумачыць маленькім пешаходам правілы дарожнага руху.