Супрацоўнікі ДАІ праводзяць адкрытыя ўрокі для юных пешаходаў і пасажыраў

7 сентября 2021

На асаблівым кантролі ў першыя дні навучальнага года - дзеці. Супрацоўнікі ДАІ актыўна працуюць з юнымі пешаходамі і пасажырамі: наведваюць школы з адкрытымі ўрокамі, праводзяць інтэрактыўныя гульні на веданне правілаў. Праводзяць гутаркі таксама і з бацькамі.

Просяць дэталёва адпрацаваць маршрут: дом-школа-дом. І ўважліва сачыць за перавозкай непаўналетніх. Ілья Цвяткоў сабраў карысныя парады для маленькіх удзельнікаў гарадскога трафіку.

Светлафоры, пешаходныя пераходы, схемы руху і напрамкі транспартных патокаў: дарожная інфраструктура аднаго з мінскіх кварталаў у фармаце міні. Для зоны бяспечнага перамяшчэння па дарогах у 26-й сталічнай школе выдзелілі вялікае памяшканне. Цяпер астравок бяспекі - месца прыцягнення вучняў на перапынках.

Такія зоны - наглядны дапаможнік для маленькіх пешаходаў. Тут яны змогуць вывучыць асновы правілаў дарожнага руху падчас майстар-класаў з супрацоўнікамі ДАІ і прадумаць, ці не дапускаюць яны памылак падчас перамяшчэння паміж домам і школай.

Пачатак навучальнага года - перыяд павышанай небяспекі для юных удзельнікаў дарожнага руху, якія толькі вярнуліся з канікул і не паспелі адаптавацца да гарадскога трафіку. Асаблівай увагі патрабуюць тыя, хто сёлета адправіўся ў школу першы раз.

Свае правілы бяспекі і для тых, хто прывозіць малых на ўрокі на аўтамабілі. Перамяшчэнне дзяцей ў салоне машыны павінна ажыццяўляцца толькі ва ўтрымліваючых крэслах, ці бустарах, якія дакладна падыходзяць па росце і вазе.

ДАІ Мінска працягвае актыўна працаваць з юнымі ўдзельнікамі дарожнага руху: наведвае школы з адкрытымі ўрокамі, праводзіць інтэрактыўныя гульні і тэсты на веданне правіл, а таксама ўрокі на адкрытым паветры ў спецыяльна абсталяваных дарожных гарадках на тэрыторыі школ.

Толькі за апошнія 8 месяцаў гэтага года пад колы аўто трапілі 58 непаўналетніх, 60 з іх атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, аднаго, на жаль, выратаваць не ўдалося. Гэта – прычына задумацца для бацькоў. Бо ДАІ нагадвае, культуру правільных і бяспечных паводзін на дарозе перш за ўсё павінны выхоўваць у сям'і.