Супрацоўнікі ДАІ Мінска праверылі вадзіцеляў і пешаходаў на веданне правілаў дарожнага руху

21 декабря 2018

Медыцынская брыгада з суправаджэннем праехала па дарогах сталіцы. Маршрут загадзя не планавалі, экіпаж хуткай дапамогі выязджаў на сапраўдныя выклікі. Дабрацца да месца медыкам неабходна за 15 хвілін, а ў экстранных выпадках увогуле за 8. Як паказаў рэйд, не ўсе вадзіцелі саступалі дарогу машыне з гукавой сірэнай. Парушальнікаў адразу спынялі супрацоўнікі ДАІ.

Саступаць дарогу неабходна не толькі хуткай дапамозе, але і іншаму спецтранспарту, у тым ліку машынам МНС. Парушальнікаў правілаў будуць караць штрафамі да 240 рублёў і нават пазбаўленнем правоў да аднаго года.