Супрацоўнікі ДАІ і валанцёры Чырвонага Крыжа выехалі ў палі Гомельскага раёна

17 августа 2018

Супрацоўнікі ДАІ і валанцёры Чырвонага Крыжа выехалі ў палі Гомельскага раёна, дзе зараз найбольш актыўна ідзе ўборачная кампанія. Аграрыі, якія працуюць на жніве, бясплатна атрымалі пітную ваду. Усім ахвочым памералі артэрыяльны ціск і далі рэкамендацыі. Камбайнерам расказалі, як правільна аказаць першую дапамогу пры сонечных і цеплавых ударах. Дзяржаўтаінспектары праверылі тэхніку і нагадалі аб правілах кіравання транспартам падчас гарачага надвор'я.

Прафілактычная акцыя прадоўжыцца мінімум да канца тыдня. На чарзе Веткаўскі і Добрушскі раёны.