Супрацоўнікі фінансавай міліцыі абмяркоўваюць новыя падыходы ў расследаванні эканамічных махінацый.

4 декабря 2017

10 рэкамендацый у барацьбе з падатковымі злачынствамі. Сёння супрацоўнікі фінансавай міліцыі абмеркавалі з калегамі з іншых краін новыя падыходы ў расследаванні эканамічных махінацый. У Мінску праходзіць семінар сярод профільных структур з удзелам экспертаў з Расіі, Малдовы, а таксама ад АБСЕ.

Аляксандр Пракапенка, намеснік начальніка 3-га ўпраўлення ДФР Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "Тое, што мы бачым у нас зараз, гэтая сфера карупцыйная выцясняецца з Рэспублікі Беларусь у тым плане, што няма такога, што хтосьці камусьці даў 10 долараў. Зараз іншыя схемы з выкарыстаннем тых жа афшорных кампаній, якія адкрываюцца за мяжой. Разліковыя рахункі ў іх адкрываюцца для нашай краіны, у Прыбалтыцы і туды пераводзяцца карупцыйныя даходы".

Прадоўжыцца міжнародны семінар два дні. Заўтра эксперты прадоўжаць працу ў групах.