Тыя, хто штодня працуе ў кадры, адказвае за кантэнт і за тое, каб вяшчанне не спынялася ні на секунду, сабраліся сёння на штогадовы пікнік напярэдадні новага вяшчальнага сезона. Больш за 500 супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі прымаюць удзел у 13-м адкрытым мастацка-спартыўным фестывалі "Па-за эфірам". Планаў у медыяхолдынга шмат, але пра гэта крыху пазней. А пакуль на першай кнопцы яркі, дынамічны і смачны рэпартаж ад Ніны Мажэйкі (відэа).













