Супрацоўнікі Акадэміі мастацтваў і каледжа імя Глебава ўсклалі кветкі да помніка невядомаму салдату на Ваенных могілках

5 мая 2020
Наша краіна рыхтуецца адсвяткаваць 75-годдзе Вялікай Перамогі. У даніну памяці подзвігам удзельнікаў тых падзей праходзіць маштабная акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". Сёння да праекта далучыліся прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Супрацоўнікі Акадэміі мастацтваў і мастацкага каледжа імя Глебава  ўсклалі кветкі да помніка невядомаму салдату на Ваенных могілках. Гэта адзін з самых старых некропаляў у межах Мінска, тут  пахаваныя ўдзельнікі мінскага падполля, партызаны і савецкія воіны, загінуўшыя пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, героі Савецкага Саюза.