У Дзень усенароднай памяці беларусы традыцыйна прыходзяць да помнікаў і манументаў. Памятная цырымонія прайшла і ў цэнтры Мінска. Супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта ўсклалі кветкі да помніка падпольшчыкам у Аляксандраўскім скверы. Мемарыяльная пліта нагадвае аб тысячах загубленых жыццяў мінчан, якія ўнеслі вялікі ўклад у вызваленне сталіцы і ў пераможнае завяршэнне вайны.
Ні 9 мая, ні 22 чэрвеня ніколі не будуць сцёртыя з памяці беларускага народа. Гэтыя даты для нас святыя.













