Супрацоўніцтва пракуратуры і аграрыяў. Рэспубліканскі семінар у Горках

24 октября 2018

Выкананне арганізацыйна-тэхналагічных нарматываў пры вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Аб гэтым сёння ішла размова на рэспубліканскім семінары на базе Горацкай сельгасакадэміі. Па словах спецыялістаў, наспела неабходнасць выпрацаваць узгоднены падыход пры правядзенні праверак і інфармаванні пракурораў аб праблемах, якія ўзнікаюць, а таксама зацвердзіць аптымальныя алгарытмы іх вырашэння. Аналіз правапрымяняльнай практыкі паказаў, што парушэнні на сельгаспрадпрыемствах шырока распаўсюджаныя, аднак не заўсёды ім даецца належная прававая ацэнка.

Ігар Брыло, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі:

"Мы хацелі б сёння акцэнтаваць увагу на асноўных тэхналагічных момантах, якія, на думку Міністэрства, з'яўляюцца базавымі для вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі і раслінаводства. І акцэнтаваць на гэтым увагу і знайсці разуменне з органамі пракуратуры, якія будуць правяраць дзейнасць нашых сельгазарганізацый".

На семінары абмеркавалі і іншыя праблемныя пытанні ў аграрнай галіне і меры па іх вырашэнні, у тым ліку з выкарыстаннем сродкаў пракурорскага нагляду.