Сотні тон бульбы праз павольнае будаўніцтва ператварыліся ў страты

23 ноября 2013

Сотні тон бульбы, якія павінны былі прынесці гаспадарцы мільёны рублёў прыбытку, праз павольнае будаўніцтва ператварыліся ў страты. У Гродзенскай вобласці няскончанае бульбасховішча пагражае мясцоваму СВК мільярднымі даўгамі па банкаўскіх крэдытах. А тыя, хто паспеў усё своечасова, сёння чакаюць вясны і росту цэн на бульбу без турбот аб захаванасці ўраджаю.



Дзмітрый Смірноў падрабязней. У гаспадарках да пары года прывязаная не толькі пасяўная або ўборачная, але і ўласны бізнес-план. Паводле яго, прадаваць бульбу трэба чым пазней, тым лепш. Розніца ў цане паміж восеньскім і вясновым таварам мінімум 2 разы.


Такая сезонная рэнтабельнасць у СВК з'явілася два гады таму, калі замест састарэлага спосабу захоўвання для бульбы пабудавалі сховішча. Выдаткавалі тады 2,5 мільярда рублёў. Грошы не маленькія, і акупіць укладанне планавалі гадоў за пяць. Сёння гэты тэрмін у гаспадарцы ўпэўнена панізілі да 3.


Сховішча ў СВК Гіркі - пераканаўчы прыклад, калі дакладны план прыносіць у бюджэт гаспадаркі грошы. Але не ва ўсіх такі дабрабыт.


Гэтае бульбасховішча планавалі здаць яшчэ летась. Зараз збіраюцца другі раз. Але пакуль, акрамя каркаса, сценаў і даху, дзве будаўнічыя арганізацыі ўзвесці больш нічога не паспелі.


Фірма, якая выйграла тэндар на праектаванне і будаўніцтва бульбасховішча на тры тысячы тон, у тэрмін аб'ект здаць не паспела. Кантракт з ёй скасавалі і на замену ўзялі іншага падрадчыка. Будоўля працягваецца, але час усё роўна страчаны. І лічыць пакуль прыходзіцца не прыбытак, а страты і крэдыты.


Дарагое яечка да Вялікадня. Праз даўгабуд гаспадарцы прыйшлося адмовіцца ад запланаванага аб'ёму пасеву бульбы.


Дарэчы, сваю бульбу гродзенскія гаспадаркі лічаць за лепшае экспартаваць праз пасярэдніка. Больш за ўсё, як іх тут завуць, бульбяных купцоў прыязджае з Малдовы і Расіі. Беларускую бульбу па сто тон на тыдзень з задавальненнем забіраюць на прылаўкі Масквы, Пецярбурга і Кішынёва.