Сотні аўтамабілістаў з усёй краіны аб'яднаў традыцыйны аўтапрабег "За Беларусь!"

31 октября 2020
На кожным пункце па маршруце Мінск - Гродна да калоны з чырвона-зялёнымі флагамі далучаліся аднадумцы. Аўтапрабег стартаваў у 10 раніцы са сталіцы. Удзельнікі праехалі Ракаў, Валожын, Іўе, Ліду, дзе наведалі не толькі галоўную славутасць горада, але і гісторыка-культурную спадчыну краіны - Лідскі замак. Удзельнікі аўтапрабегу сабраліся на цырымонію ўскладання кветак да Вечнага агню на Кургане Неўміручасці ў Лідзе. Зараз калона накіроўваецца ў Гродна. Там ля Кургана Славы высадзяць алею "За адзіную Беларусь!".
Па плане ўдзельнікаў - таксама наведванне братэрскай магілы ў парку імя Жылібера і шпацыр па славутасцях Гродна. Даўжыня маршруту аўтапрабегу склала каля 300 кіламетраў.