Стан хлопчыка, якога выратавалі са Свіслачы, па-ранейшаму застаецца цяжкім

29 октября 2017

Стан хлопчыка, якога выратавалі са Свіслачы, па-ранейшаму застаецца стабільна цяжкім. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі другой дзіцячай сталічнай бальніцы ў стане медыкаментознага сну і падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Нам удалося пагутарыць з 15-гадовым Віталем Цітовым, які выцягнуў тапельца.

Нагадаем, напярэдадні дзевяцігадовае дзіця апынулася ў вадзе за 15 метраў ад берага. Побач праходзіў навучэнец мінскага ліцэя №9, які без ваганняў нырнуў у ваду і выратаваў школьніка.

Паводле інфармацыі відавочцаў, дзіця без дарослых гуляла каля вады. У нейкі момант хлопчык паслізнуўся і ўпаў у раку, яго стала несці цячэннем. Асоба бацькоў школьніка ўсталявана. Падчас трагедыі яны былі нецвярозыя і спалі дома.