Стан 4 шпіталізаваных у выніку аварыі пад Масквой беларусак урачы ацэньваюць як здавальняючы

18 апреля 2013

Зараз яны знаходзяцца ў цэнтральнай раённай бальніцы Мажайска з траўмамі рознай ступені цяжару. Яшчэ двое пацярпелых пагадзіліся на  амбулаторнае лячэнне. Нагадаем, ДТЗ адбылося каля 3 гадзін ночы на 98-ым кіламетры трасы М1 у Падмаскоўі.  Паводле адной з версій, вадзіцель рэйсавага аўтобуса Mercedes-Benz, у салоне якога знаходзіліся 20 грамадзян Беларусі, заснуў за рулём. Аўтобус занесла, у выніку ён перавярнуўся і лёг на бок. Як нам паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі, консульская служба ўжо звязалася са сваякамі пацярпелых, каб вырашыць пытанні транспарціроўкі на тэрыторыю Беларусі. Прычыны аварыі яшчэ высвятляюцца.