Міністр абароны Андрэй Раўкоў прыняў удзел у пасяджэнні Рэспубліканскай камісіі па шэфстве працаўнікоў культуры і мастацтва над асабовым складам Узброеных Сіл Беларусі. Кіраўнік ваеннага ведамства падкрэсліў, што ўмацаванне пачуцця патрыятызму і гатовасці абараняць нацыянальныя інтарэсы краіны - адна з асноўных мер гарантавання ваеннай бяспекі. І ў гэтым пытанні ён адзначыў важкі ўклад ваенна-шэфскай камісіі, удзельнікаў якой узнагародзілі на мерапрыемстве. Акрамя таго, Андрэй Раўкоў запрасіў усіх гасцей заявіць пра сябе ў конкурсе на лепшыя творы літаратуры і мастацтва. Яго правядуць у наступным годзе, прысвечаны конкурс будзе 100-годдзю Узброеных Сіл.
Адбылося пасяджэнне камісіі па шэфстве працаўнікоў культуры і мастацтва над асабовым складам Узброеных Сіл
25 мая 2017