Адбылася сустрэча выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу і кіраўніцтва Беларусбанка

7 сентября 2013

Гэтая добрая справа стала традыцыяй. Чарговая сустрэча выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу і кіраўніцтва Беларусбанка адбылася сёння. 105 дзяўчынак і хлопчыкаў прыехалі ў Мінск па запрашэнні банка. Дзеці з задавальненнем праверылі свае веды фінансавай граматнасці, паглядзелі мультфільмы, а таксама пайгралі ў фінансавы футбол. Пасля забаў сем'ям урачыста ўручылі падарункі - электронныя кнігі і планшэты. Усё гэта, упэўнена кіраўніцтва банка, дапаможа дзецям паспяхова пачаць новы навучальны год. Але галоўнае ў сем'яў ужо ёсць - 11 катэджаў, якія пабудаваныя банкам.


Такія сустрэчы ўжо традыцыя. Калі летась дзеці сталі ўдзельнікамі адукацыйнага праекта па правілах дарожнага руху і атрымалі веласіпеды, то сёлета ім падарылі батуты.