Адбылася цырымонія адкрыцця мемарыяла загінуўшым падчас Алімпійскіх гульняў

4 августа 2016

Хутка спартыўны свет будзе радавацца новым перамогам, аднак не варта забываць аб тых, хто загінуў падчас Алімпіяды. Сёння гэтыя словы прэзідэнт МАК Томас Бах вымавіў на адкрыцці мемарыяла загінуўшым падчас Гульняў. У цырымоніі прыняла ўдзел і беларуская дэлегацыя, а таксама спартсмены з Грузіі, Германіі, Ізраіля. Хвілінай маўчання атлеты ўшанавалі памяць ахвяраў тэракта, учыненага 44 гады таму падчас Алімпіяды ў Мюнхене. Тады ахвярамі тэрарыстычнай палестынскай арганізацыі сталі 11 членаў ізраільскай зборнай, а таксама адзін паліцэйскі. Загінуўшы ізраільскі барэц Марк Славін нарадзіўся ў Мінску.

Словы спачування Томас Бах выказаў і сям'і грузінскага саначніка Надара Кумарыташвілі. Ён атрымаў смяротную траўму падчас трэніровачнага заезду на Гульнях у Ванкуверы.