Спаборніцтвы прафмайстэрства сярод энергетыкаў у Віцебску

23 сентября 2019

Спаборніцтвы пад напружаннем. У Віцебску за званне лепшай змагаліся каманды энергетыкаў з усіх абласцей краіны. Спецыялізацыя брыгад, якія ўдзельнічаюць у выпрабаваннях, - кантроль над збытам электраэнергіі і выяўленне фактаў крадзяжу. Этапаў спаборніцтваў было восем. Практычныя навыкі ўдзельнікі прадэманстравалі ва ўмовах, якія паўтаралі рэальнасць. За выкананнем заданняў назірала журы. 

У энергетычнай сістэме Беларусі працуе 60 000 спецыялістаў, з іх 6 000 - гэта супрацоўнікі энергазбыту. У кожным адміністрацыйным раёне ёсць спецыялізаваныя брыгады. За восем месяцаў гэтага года імі выяўлена 85 мільёнаў кілават/гадзін выкрадзенай электраэнергіі. Гэтай колькасці хопіць на адзін летні дзень працы ўсёй краіны.