У пары з сабакамі ўдзельнічалі два дзясяткі маладых кінолагаў - усе школьнікі. Для многіх выступленне стала дэбютам, як і для іх гадаванцаў: самаму маленькаму кудлатаму ўдзельніку ўсяго паўгода. Пляцоўку для спаборніцтваў разбілі на базе Гомельскага абласнога клуба спартыўнай і дэкаратыўнай сабакагадоўлі. Паласа перашкод складалася з мноства бар'ераў і тунэляў. Суддзі ацэньвалі хуткасць выканання заданняў, выразнасць і зладжанасць дзеянняў. Дарэчы, гэты напрамак працы з дзецьмі найбольш актыўна развіваецца ў Гомелі і Мінску. Пры гэтым такія клубы не толькі дазваляюць заняць школьнікаў, але і правесці з імі прафарыентацыйную работу.
Лепшых удзельнікаў суддзі ацэньвалі па выніках праходжання кожнай трасы.













