Сонечныя выхадныя: днём у суботу да плюс 17

27 марта 2020
У  апошнія выхадныя сакавіка можна смела адпраўляцца на прыроду. Сіноптыкі абяцаюць сонечнае, цёплае і без ападкаў надвор'е. Ноччу па Мінскай вобласці ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, а ўдзень паветра прагрэецца да  плюс 17. У сталіцы каля 15 цяпла. У нядзелю надвор'е пачне мяняцца. Атмасферны фронт са Скандынавіі прынясе ападкі і халоднае паветра. Удзень у паўночна-заходніх раёнах месцамі нават магчымы мокры снег.

На наступным тыдні будзе ветрана і халаднавата. У прагнозах кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер.