Салісткі ансамбля Чараўніцы сталі госцямі інтэрнэт-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі

6 марта 2014
Яны былі першым жаночым вакальна-інструментальным ансамблем на савецкай эстрадзе, у 90-х распаліся, а год таму зрабілі крокі да творчага адраджэння. Легендарныя Чараўніцы адзначылі саракагоддзе сольнай праграмай А мы яшчэ з крыламі. Сёння салісткі ансамбля сталі госцямі інтэрнэт-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі.

Сёлета Чараўніцы выступяць з канцэртам на Славянскім базары ў Віцебску. Іншыя падрабязнасці размовы чытайце на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by.