Сталіца беларускіх шахцёраў у гэты ўік-энд жыве асаблівым святочным настроем. Салігорску 60 гадоў! Адзін з самых маладых гарадоў нашай краіны стыльна і па-моладзеваму змяніўся. Вуліцы і плошчы ўпрыгожылі арыгінальныя скульптуры і тапіярыі. Сярод важкіх падарункаў гараджанам - вялікая паліклініка з ультрасучасным абсталяваннем. Сёння кожны пяты жыхар Салігорска працуе на "Беларуськаліі". Сам жа прамысловы гігант пастаўляе сваю прадукцыю больш чым у паўсотні краін.
У юбілейным і святочным настроі сёння знаходзяцца жыхары Астраўца. У горада беларускіх атамшчыкаў больш багатая гісторыя - яму 550 гадоў. Сярод падарункаў гараджанам - фізкультурна-аздараўленчы комплекс.