Салігорск рыхтуецца адзначыць свой шасцідзясяты юбілей і Дзень шахцёра

20 августа 2018

Сталіца беларускіх шахцёраў рыхтуецца адзначыць сваё прафесійнае свята. Сёлета яно супала з 60-годдзем Салігорска. Адзін з галоўных падарункаў - новая вялікая паліклініка з сучасным медыцынскім абсталяваннем. Акрамя таго, уклад прадпрыемстваў і бізнесу - трэнажоры для заняткаў варкаўтам, якія атрымаюць 15 школ горада і раёна. Да юбілею прыкметна змяніўся і сам Салігорск. Гэта будынкі пасля капрамонту, новыя дарогі, а таксама мноства вулічнага дэкору.

Адзначым, масавыя ўрачыстасці з нагоды 60-годдзя Салігорска пройдуць з пятніцы па нядзелю.