Салігорск рыхтуецца да ўрачыстасцяў з нагоды 60-гадовага юбілею

20 августа 2018

2018 - знакавы і юбілейны год адразу для 3 прамысловых гарадоў Беларусі. 60-годдзе адзначыў Наваполацк. Абноўлены імідж і ў 55-гадовага Жодзіна. Аднагодак горада нафтахімікаў - 60-гадовы Салігорск - рыхтуецца да ўрачыстасцяў. Юбілей аб'ядналі з Днём шахцёра. Гэта правамерна, бо горадаўтваральны Беларуськалій зараз на ўздыме. Расце экспарт прадукцыі, на чарзе ўвод у эксплуатацыю Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната. Буйны інвестпраект беларускіх калійшчыкаў - гэта паўтары тысячы новых рабочых месцаў і паўтара мільёна тон угнаенняў за год. Такім чынам, працавіты, спартыўны, крэатыўны і камфортны для пражывання Салігорск. Пра тое, што ў 60 усё толькі пачынаецца, - Аляксей Кандраценка (відэа).