Скараціць колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў закліканая акцыя моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП) і Дзяржаўтаінспекцыі. Сумесна яны патрулююць перакрыжаванні і пераходы, даюць рэкамендацыі вадзіцелям і раздаюць памяткі. Дарэчы, траціна ўсіх аварый на дарозе ў Магілёўскай вобласці адбываецца з удзелам менавіта пешаходаў. За год загінулі 24 чалавекі, больш за 120 атрымалі траўмы. Галоўная мэта такіх акцый - навучыць людзей узаемапавазе на дарогах.
У Беларусі рух МААП аб'яднаў звыш 15 000 маладых людзей. Яны дапамагаюць не толькі на дарозе, але і ў правядзенні масавых мерапрыемстваў. Сёння руху спаўняецца 15 гадоў.













