Скараціць кліматычнае пацяпленне планеты на два градусы Цэльсія да 2020

29 октября 2015

Скараціць кліматычнае пацяпленне планеты на два градусы Цэльсія да 2020 года плануюць навукоўцы. Гэтую і іншыя глабальна важныя тэмы абмяркоўваюць сёння на канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай змене клімату. Лепшыя навукоўцы Беларусі і Францыі сабраліся ў Нацыянальнай бібліятэцы, каб абмеркаваць метады барацьбы з глабальнымі кліматычнымі рызыкамі ўсёй планеты. Сённяшняя сустрэча стала своеасаблівай падрыхтоўкай спецыялістаў у галіне экалогіі да маштабнай канферэнцыі ААН па клімаце СОР-21, якая адкрыецца ў Францыі ўжо ў канцы лістапада.

Дарэчы, у сценах Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць кніжная выстава, прысвечаная пытанням змены клімату. Экспазіцыя ўключае ў сябе больш за 40 выданняў, а таксама дакументаў міжнародных арганізацый на рускай, французскай і англійскай мовах.