Захаваць на стагоддзі гістарычную памяць

24 июля 2017

Сёння ў Рудзенску ўспаміналі падзеі першых месяцаў Вялікай Айчыннай вайны. На месцы, дзе ў 41-ым былі жорстка расстраляныя 190 яўрэяў, адкрылі помнік ахвярам халакоста. На жалобнай цырымоніі сабраліся дыпламаты з Ізраіля, ЗША і Германіі, прадстаўнікі яўрэйскіх аб'яднанняў нашай краіны, а таксама мясцовыя жыхары, сярод якіх і відавочца тых далёкіх трагічных падзей. Памяць загінулых ушанавалі малітвай і кветкамі да падножжа манумента.

На Пухавіцкай зямлі акрамя Рудзенска масавыя расстрэлы былі таксама ў Дукоры і Шацку. Усяго ж у Беларусі па праграме ўшанавання ахвяр халакоста са спонсарскай падтрымкай ўжо ўстаноўленыя 99 памятных знакаў.