Захаванне і мадэрнізацыя прамысловых прадпрыемстваў. Міхаіл Орда наведаў Лідаграпраммаш

19 июня 2020
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сёння наведаў  Лідаграпраммаш. Курс  на захаванне прамысловых прадпрыемстваў і іх мадэрнізацыю  даказаў сваю эфектыўнасць. Такое меркаванне сёння выказаў Міхаіл Орда ў Лідзе. Яшчэ 5 гадоў таму завод  быў у няпростай сітуацыі:  дэфіцыт абаротных сродкаў, складанасці са збытам прадукцыі. Як вынік невысокая заработная плата. Зараз стан спраў кардынальна змяніўся. На прадпрыемстве правялі  рэструктурызацыю фінансавай запазычанасці, абнавілі лінейку прадукцыі, удасканалілі сістэму збыту. І гэта далёка не адно такое прадпрыемства, дзе сітуацыя палепшылася. Пры дасведчаным падыходзе наяўныя пытанні   паспяхова вырашаюцца.

Міхаіл Орда, Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Гэта лінія нашай дзяржавы, якая ўзята на мадэрнізацыю наяўных традыцыйных прадпрыемстваў, абнаўленне лінейкі прамысловых тавараў, якія мы вырабляем, якія сёння запатрабаваныя. Яны даюць магчымасць прадпрыемствам добра, устойліва працаваць. А калі ёсць устойлівая праца,  ёсць заработная плата і адпаведна занятасць у людзей. Гэта самае галоўнае. Людзі гэта разумеюць і падтрымліваюць".

Міхаіл Орда адзначыў, што ў сувязі з пандэміяй і абмежавальнымі мерамі  ў некаторых краінах сёння шэраг беларускіх прадпрыемстваў адчувае пэўныя эканамічныя складанасці. Таму федэрацыя прыняла рашэнне  аб стварэнні кас узаемадапамогі. З іх выплачваецца матэрыяльная дапамога  работнікам, якія маюць найбольшую патрэбу, якія ў сілу  сітуацыі  перайшлі на няпоўны рабочы час або пайшлі ў сацыяльны водпуск. Усяго за гэты перыяд аказана дапамога людзям  на суму больш за 9 мільёнаў рублёў.