Пагадненні аб развядзенні сіл і сродкаў у Данбасе - гэта вялікі і важны крок на шляху вырашэння канфлікту на ўсходзе Украіны

21 сентября 2016

Гэта заявіў сёння журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік. Ён адзначыў, што дакумент, які быў падпісаны ў Мінску, прадугледжвае развядзенне сіл і сродкаў адразу на трох участках: у населеных пунктах Станіца Луганская, Залатое і Пятроўскае.

Дакумент прадугледжвае дээскалацыю ў раёне лініі сутыкнення і фактычна стварае ўмовы, у якіх стралковая зброя не можа выкарыстоўвацца для абстрэлаў. У той жа час рашэнне прадугледжвае поўнае выкананне папярэдніх дамоўленасцяў аб адвядзенні з лініі сутыкнення зброі калібрам менш як 100 міліметраў. Маніторынг і верыфікацыю працэсу на пастаяннай аснове будзе праводзіць місія АБСЕ. Адзначым, наступная сустрэча кантактнай групы пройдзе ў Мінску 5 кастрычніка.