Пагадненне аб супрацоўніцтве беларускіх прыродаахоўных тэрыторый з расійскімі запаведнікамі

5 июля 2013

У Браславе падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве беларускіх прыродаахоўных тэрыторый з больш чым 20 расійскімі запаведнікамі. Пашырыць супрацоўніцтва паміж прыродаахоўнымі ведамствамі Расіі і Беларусі яшчэ ў лютым даручыў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнікам нацыянальных запаведнікаў раней прыходзілася ў адзіночку шукаць шляхі ўзаемадзеяння з замежнымі калегамі. Зараз запазычыць карысны вопыт адно ў аднаго змогуць абодва бакі.


Пагадненне аб супрацоўніцтве разлічана на 2 гады і ахоплівае некалькі сфер - навуковую, турыстычную і культурную. Для беларусаў цікавыя ў першую чаргу прыродныя комплексы Расійскай Федэрацыі. Новае пагадненне дае магчымасць нацыянальным даследчыкам вывучыць флору і фауну, якой няма на тэрыторыі Беларусі.