Пагадненне аб бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Ізраілем можа ўступіць у сілу ў верасні

28 апреля 2015

Раней планавалася, што дакумент пачне дзейнічаць ужо летам, але, як растлумачыў пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал, адмена віз паміж дзвюма краінамі зацягнулася з-за правядзення ў Ізраілі датэрміновых выбараў. Папярэдні кабмін не паспеў ратыфікаваць пагадненне, а новы ўрад пакуль яшчэ не сфарміраваны.

Міжурадавая дамова з Ізраілем аб адмене віз была падпісана ў Мінску ў верасні. Яна дазволіць беларусам знаходзіцца на тэрыторыі Ізраіля без візы да 90 дзён на працягу 6 месяцаў з даты першага ўезду.