Social Weekend. За выхад у фінал змагаюцца 25 праектаў у сямі катэгорыях

11 декабря 2019
Кадры з паўфінала конкурсу. У гэтыя хвіліны за выхад у фінал змагаюцца 25 праектаў у сямі катэгорыях:  навука і адукацыя, культура і мастацтва, інфраструктура гарадоў, медыцына, экалогія і ахова жывёл. Застануцца толькі - 16 стартапаў. Усе паўфіналісты прайшлі курсы па фінансавай дасведчанасці і асновах бізнес-стратэгіі ад вопытных ментараў. Удзельнікі таксама атрымалі веды ў сферах маркетынгу, прадзюсіравання, юрыдычных аспектах і PR. Сярод паспяховых фіналістаў конкурсу мінулых гадоў -  ратавальны атрад "Анёл", праект па забеспячэнні радзільных дамоў чахламі на кювезы і IT-школа для інвалідаў па слыху.

Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend існуе сем гадоў. За гэты час у ім было прадстаўлена больш за тры тысячы аўтарскіх праектаў і ідэй. Пераможцы конкурсу розных гадоў атрымалі фінансаванне на 650 тысяч беларускіх рублёў.