Лепшыя сацыяльныя праекты ў гэтыя хвіліны выбіраюць у Мінску. Конкурс Social weekend 13-ы раз аб'яднаў аўтараў карысных ідэй. Свае задумкі ўдзельнікі ўдасканальваюць на працягу некалькіх месяцаў - падчас трэнінгаў і бізнес-семінараў. Так, ініцыятывы ператвараюцца ў сацыяльна значныя стартапы ў розных сферах - інклюзіўнай, адукацыйнай, культурнай. У фінале прадстаўляюць 15 праектаў. Сярод іх, напрыклад, стварэнне экапаперы з трыснягу, мабільны дадатак для правільнага сартавання адходаў, а таксама віртуальны памочнік для дзяцей з парушэннямі мовы. За пяць гадоў конкурс аб'яднаў больш як тры тысячы карысных ідэй. Прыём заявак для новага сезона стартуе ў жніўні.













