На Чарнаморскім узбярэжжы заўтра стартуе Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў

14 октября 2017

Беларуская дэлегацыя ў саставе маладых, актыўных і таленавітых прадстаўнікоў нашай краіны сёння двума чартарнымі рэйсамі адправілася ў Сочы. Заўтра на Чарнаморскім узбярэжжы афіцыйна стартуе Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў. Усяго форум збярэ каля 20 тысяч удзельнікаў з усяго свету. Дэлегацыі з самай раніцы прыбываюць у Сочы. Дарэчы, наша каманда другая па колькасці. Гэта найлепшыя студэнты беларускіх ВНУ, моладзь, якая працуе, і лідары грамадскіх аб'яднанняў. Больш толькі ў краіны-гаспадыні. У Сочы адправілася і наш карэспандэнт Надзея Сербіненка. У яе ўсе падрабязнасці.

Фестывальны марафон для 300 маладых людзей пачаўся яшчэ ў Мінску ў сем раніцы. Прадстаўнікі Мінска, а гэта большая частка ўсёй беларускай каманды, сабраліся ля педуніверсітэта і дружнай камандай адправіліся ў аэрапорт.

Дзве з паловай гадзіны ў паветры - і брэндзіраваны боінг-васілёк ужо прызямляецца ў Сочы.

У зале прылётаў першым нашу дэлегацыю павітаў мэр Сочы.

У неабсяжным Алімпійскім парку беларусаў можна лёгка заўважыць і пазнаць нават здалёку. Усё дзякуючы дызайнерскай форме. Спартыўны варыянт - гэта бомбер, спартыўныя штаны з лампасамі, на абшэўках прынты-вышыванкі, на грудзях беларускі герб. А ўжо заўтра наша каманда прымерыць новую парадную форму. Над моладзевымі вобразамі працавалі адразу некалькі прадпрыемстваў Беллёгпрама.

Правесці свой студэнцкі форум, але міжнароднага маштабу, прапанаваў Рэспубліканскі саюз моладзі.

У Сочы прыехалі найлепшыя ў навуцы, спорце, лідары ў сваіх калектывах. І іх задача - зрабіць годную рэкламу Беларусі і заявіць пра нашу краіну на ўвесь свет на мове моладзі.

Дэлегацыі пакуль засяляюцца і атрымліваюць асалоду ад свежага паветра. Ужо заўтра цырымонія адкрыцця. Увесь свет убачыць, як развяваецца беларускі флаг.