Сабраць вучняў да першага верасня загадзя і з камфортам

11 июля 2016

Cтартаваў сезон пашыранага продажу школьных тавараў.  Да 10 верасня ручкі, сшыткі, заплечнікі, адзенне і абутак у багатым асартыменце прапаноўваюць больш за паўсотні магазінаў горада. Школьныя ўборы для малодшых вучняў будуць каштаваць ад 170 рублёў, для старэйшых – ад 220 рублёў. Таксама для зручнасці пакупнікоў ля секцый з канцылярскімі таварамі аформілі 75 куткоў першакласніка – наглядных узораў таго, што павінна быць у ранцы самых маленькіх вучняў. Дарэчы, сёлета школьны званок прагучыць упершыню  для 23 тысяч дзяцей.