Сабраць партфелі да школы дапамогуць 200 мінскім першакласнікам

18 июля 2018

Сёння стартавала дабрачынная акцыя. У буйных універмагах сталіцы ў канцылярскіх аддзелах з'явіліся спецыяльныя кошыкі, куды можна прыносіць усё самае неабходнае для заняткаў - ручкі, алоўкі, сшыткі, пеналы.

Акрамя таго, да навучальнага года шматдзетныя і малазабяспечаныя сем'і атрымаюць адрасную сацыяльную дапамогу і аднаразовыя дапамогі. Нагадаем, толькі ў Мінску сем'яў, якія выхоўваюць пецярых і больш дзяцей, амаль 14,5 тысячы.