Сабраць партфель да школы дапамогуць двумстам мінскім першакласнікам

19 июля 2018

Стартавала дабрачынная акцыя для шматдзетных і малазабяспечаных сямей. У буйных універмагах сталіцы ў канцылярскіх аддзелах з'явіліся спецыяльныя месцы, куды можна прыносіць усё неабходнае для заняткаў.

Да навучальнага года шматдзетныя і малазабяспечаныя сям'і атрымаюць таксама адрасную сацыяльную дапамогу і адначасовыя выплаты. У Мінску сем'яў, дзе выхоўваюцца пяцёра і больш дзяцей, амаль 14 з паловай тысяч.