Збіраць ягады з гэтага года можна па новых правілах

20 июля 2019

Сезон ягад у самым разгары. Збіраць вітаміны з гэтага года можна па новых правілах. Чарніцы, журавіны і буякі дазволена збіраць не ўручную, а спецыяльнымі ягаднымі камбайнамі. Такое рашэнне прынята Міністэрствам лясной гаспадаркі. Адзіная ўмова - прылады павінны мець сертыфікат вытворцы. Бо самаробныя камбайны могуць пашкодзіць і нават знішчыць ягаднік.