Сабакі таксама смяюцца… хвастом

10 мая 2014

Сваё ўменне віляць ім чатырохлапыя дэманстравалі сёння выхаванцам дзіцячай школы-інтэрната, тым самым узнімалі настрой і выклікалі ўсмешкі. Бельгійскія аўчаркі, лабрадоры, тэр'еры і сабакі дэкаратыўных парод выступалі з цыркавымі нумарамі і гулялі з дзецьмі. Па словах кінолагаў, вопыт выступленняў на публіцы ў гадаванцаў невялікі, таму хваляванні былі натуральнымі.



Дзеці не проста назіралі за выступленнем чатырохлапых, а і самі ахвотна ўдзельнічалі ў паказе.