Сабачае вяселле

15 мая 2018

Незвычайнае вяселле ў Гродне. Строгі касцюм у "жаніха" і беласнежная сукенка "нявесты" - усё так сама ўрачыста, як і ў людзей. Два дварнякі Грэта і Басі пазнаёміліся яшчэ на вуліцы, а потым апынуліся ў адным вальеры ў прытулку. Сёння сталі сям'ёй, і іх віншавалі госці ў нацыянальных касцюмах. Вяселле прайшло па цэнтры горада з плакатам "Не пакідаць сваіх гадаванцаў на вуліцы". Такі незвычайны флэшмоб наладзілі мясцовыя зааабаронцы.

Міхаіл Ліс, арганізатар праекта: "З гэтым прыгожым малюначкам, з гэтай мілай рамантычнай акцыяй мы хочам данесці гэтае важнае, але і драматычнае пасланне. Што жывёл трэба любіць, іх нельга выкідваць".

Новыя гаспадары сабак - сябры, таму іх хатнія гадаванцы будуць бачыцца часта!