Са сталічнага аўтазавода перадалі 9 школьных аўтобусаў у Магілёўскую вобласць

2 сентября 2016

Надзейныя, бяспечныя і камфортныя. Сёння 9 новых школьных аўтобусаў са сталічнага аўтамабільнага завода перадали ў Магілёўскую вобласць. Такім чынам, дзеці з аддаленых вёсак без праблем змогуць дабірацца да школы. Нагадаем, праект "Школьны аўтобус" - сумесная праграма беларускага Банка развіцця і Мінскага аўтамабільнага завода. Дарэчы, зараз машынабудаўнікі працуюць над новай мадэллю школьнага транспарту - на яе стварэнне выдаткаваны 4 мільярды рублёў.

Дарэчы, сёння дзецям перадали двухсоты школьны аўтобус. Усяго да канца 17 года плануецца паставіць 300 транспартных сродкаў.