Іх сёлета будзе больш за тысячу. Лясная прыгажуня вышынёй да метра абыдзецца ў восем рублёў, ад метра да двух - дзесяць рублёў і вышэй. Прапануюць і елкі ў кадках. Яны ўжо прадаюцца ў Батанічным садзе. Амаль сотня найменняў і пяць іглічных гатункаў сасны, елкі і піхты.
І ўжо ў канцы гэтага тыдня ва ўсіх гарадах разгорнуцца навагоднія і калядныя кірмашы - запланавана больш за тысячу святочных рынкаў. Самую вялікую колькасць пляцовак арганізуюць у Гомельскай і Магілёўскай абласцях.