З наступнага года дыспетчараў у ЖЭСах у Мінску заменіць адзіная служба 115

24 декабря 2015

Эфектыўнасць працы правяраюць на двух раёнах - Партызанскім і Першамайскім. Аб новых падыходах у працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі гаварылі сёння на выязным семінары. Прэм'ер-міністр, яго намеснікі і кіраўнікі міністэрства паглядзелі, як на практыцы працуе новая пакуль пілотная сістэма, наколькі хутчэй стала прыязджаць аварыйка, і што яшчэ трэба зрабіць па рэформе ЖКГ. У прыватнасці, гаворка ідзе аб празрыстасці налічэння платы за жыллёва-камунальныя паслугі.

Наступны год ва ўрадзе называюць пераходным па ўдасканаленні працы ЖКГ. У студзені да сістэмы адзінага нумара па чарзе падключаць усе раёны Мінска. Потым да іх будуць падцягвацца і абласныя гарады.