Снюсы: небяспека з прысмакам тытуню

8 декабря 2019
У Беларусі распрацоўваецца дакумент, які рэгулюе абарачэнне вырабаў, якія  змяшчаюць нікацін.  Гэтая навіна выглядае аптымістычна на фоне скандалаў з так званымі снюсамі. Напярэдадні ў Полацку здарыўся інцыдэнт са школьнікам. Наступныя праверкі выявілі масу падазронага тавару ў спецыялізаваных магазінах. Але аказалася, праблема крыецца нашмат глыбей. У Беларусі заканадаўча абмежаваны продаж снюсаў. Аднак у рэальнасці існуе вялізная колькасць аналагаў, у якіх няма тытуню. А значыць яны легальныя, і набыць іх не складае ніякіх праблем. Гэтым і карыстаюцца падлеткі (вiдэа).