Фінансавая сістэма Беларусі гатовая да любых метамарфоз. Гэта пацвердзіў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў. Урад разам з Нацбанкам выпрацаваў неабходныя меры. А сёння ў Саўміне гаварылі аб працы эканомікі і забеспячэнні насельніцтва ўсім неабходным. Нашы прадпрыемствы, якія гандлююць на ўкраінскім рынку, сутыкнуліся з праблемамі з-за закрыцця порта Адэсы. Аднак у цэлым, адзначыў віцэ-прэм'ер, усе зладжана працуюць для таго, каб адэкватна, хутка і эфектыўна рэагаваць на зменлівыя ўмовы.
Што датычыцца спажывецкага рынку, то ва ўсіх рэгіёнах учора быў адзначаны ўсплёск пакупніцкага попыту на асноўныя прадукты. Сёння ажыятажу няма. У любым выпадку ў гандлёвых сетках і ў вытворцаў сфарміраваны вялікі запас тавараў. Беларусь можа забяспечыць сябе ўсім неабходным.













