Здымаем грыф "сакрэтна" з "Партызанскай мяжы" - глядзіце кожную суботу

3 сентября 2021

Прэм'ера на "Беларусь 1". Кожную суботу ў эфіры  будуць здымаць абарончы грыф "сакрэтна" з "Партызанскай мяжы". Гэта другі праект  у ваеннай трылогіі Белтэлерадыёкампаніі пасля паспяховага запуску  "Крылаў Перамогі". 12 серый  аб подзвігах народных мсціўцаў у гады вайны.  Аўтары пабудавалі сцэнарый  на нядаўна рассакрэчаных дакументах расійскіх і беларускіх архіваў. Пакажуць факты, якія не ўводзіліся ў навуковае абарачэнне.  Перадпрэм'ерны паказ  і падрабязнасці здымачнага працэсу  прама зараз  на вашых экранах (відэа).