"Снежны снайпер" у Гродзенскай вобласці

21 января 2021
Каля 200 юных біятланістаў сабраў у Навагрудскім раёне абласны этап  спаборніцтваў "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Спартсмены змагаюцца за права прадстаўляць рэгіён у рэспубліканскім фінале. Гонкі праходзяць на базе спартыўна-біятлоннага комплексу, які называюць гродзенскімі Раўбічамі. На стартах тры дыстанцыі, два агнявыя рубяжы і эстафетныя гонкі.

Пераможцаў вызначаць у асабістым і камандным заліках. Яны возьмуць удзел у вучэбна-трэніровачным зборы, затым  будуць адстойваць гонар рэгіёна ў фінале  турніру "Снежны снайпер".